BE RU EN

YouTube буйна абновіцца ў найбліжэйшы час

  • 17.10.2024, 21:00

Функцыянал будзе даступны ўсім карыстальнікам сэрвісу бясплатна.

Відэахостынг YouTube у найбліжэйшыя некалькі тыдняў сур'ёзна абновіцца – анансаваныя тры вялікія новаўвядзенні і яшчэ шэраг маленькіх.

Новыя зручныя опцыі чакаюць кожнага.

Таймер сну

Доўгачаканае для ўсіх новаўвядзенне – запуск таймера сну. З пачатку года «фішка» была даступная premium-падпісчыкам, а цяпер адкрыецца і для ўсіх ахвотных.

Можна ўсталяваць таймер аўтаматычнага прыпынку прайгравання відэа праз 10, 15, 20, 30, 45 ці 60 хвілінаў.

Цяпер тыя, хто засынае пад YouTube, не будуць раніцай шакаваныя ад убачанага кантэнту.

Абноўленыя плэйлісты і нейрасетка

Другое новаўвядзенне тычыцца плэйлістоў. Неўзабаве кожны зможа запрашаць іншых карыстальнікаў для супольнага фармавання і прагляду плэйлістоў з дапамогай спасылкі альбо QR-кода.

Таксама YouTube дадасць больш наладаў для кастамізацыі і персаналізацыі плэйлістоў. Так, можна будзе дадаць уласную вокладку ці ствараць новыя лісты з дапамогай нейрасетак.

Карыстальнік зможа нават галасаваць за відэа ў плэйлістах, каб зрабіць далейшыя падборкі больш рэлевантнымі.

Міні-плэер і не толькі

Трэцяя опцыя датычыцца абноўленага міні-плэера. Нядаўна ён ператварыўся ў прастакутнае акно прагляду са звычайнай паласы ўнізе дысплэя.

Цяпер жа міні-акно можна будзе перамяшчаць па ўсім экране, а таксама мяняць ягоны памер пры жаданні.

«На YouTube з'явіцца больш за два дзясяткі паляпшэнняў, кожнае з якіх распрацаванае з улікам патрэбаў гледачоў і стваральнікаў кантэнту. Гэтыя абнаўленні будуць даступныя ў інтэрнэце, на мабільных прыладах, тэлевізарах і ў YouTube Music», – заявіў дырэктар кіравання прадуктамі Мэцью Дарбі.

Таксама распрацоўнікі палепшаць функцыю хуткасці прайгравання – цяпер кожны зможа наладзіць яе пад сябе з крокам 0,05.

Акрамя таго, анансаваныя некаторыя візуальныя паляпшэнні YouTube, якія закліканыя апускаць карыстальнікаў у кантэнт, не прапускаючы ніводнай дэталі.

Апошнія навіны