BE RU EN

Прэм'ер Славаччыны прапанаваў не «маралізаваць» і прадаваць зброю Украіне

  • 17.10.2024, 18:09

На рыначных умовах.

Славаччына спыніла бясплатную перадачу ваеннай тэхнікі Украіне і выступае за продаж Кіеву зброі на рынкавых умовах, заявіў славацкі прэм'ер-міністр Роберт Фіца падчас выступу перад чальцамі камітэта ў еўрапейскіх справах парламента. Ягоныя словы прыводзіць партал Blesk.

«Давайце перастанем маралізаваць. Хто хоча набыць, няхай набывае. Калі мы не будзем прадаваць, то гэта будуць іншыя», - сказаў ён. Прэм'ер падкрэсліў, што адмаўляецца ахвяраваць зброю Украіне.

Фіца ўзначаліў урад Славаччыны ў кастрычніку 2023 года. Мінулы кабмін даваў вайсковую дапамогу Украіне, зрэшты, перадаў ракеты С-300, гаўбіцы Zuzana і знішчальнікі МіГ-29. Новы ўрад адмовіўся ад такой палітыкі.

Апошнія навіны