Нарвегія перадасць Украіне шэсць F-16
- 17.10.2024, 18:02
Найбліжэйшым часам.
Украіна атрымае ад Нарвегіі знішчальнікі F-16. Шэсць самалётаў даставяць найбліжэйшым часам.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на міністра абароны Украіны Рустэма Умерава ў Facebook.
Умераў распавёў, што падчас пасяджэння Рады Украіна-НАТА правёў перамовы з міністрам абароны Нарвегіі Б'ёрнам Арыльдам Грамам. Украінскі чыноўнік падзякаваў нарвежскаму ўраду і народу за беспрэцэдэнтную падтрымку Украіны.
Міністры ў час перагавораў абмяркоўвалі ітсную сітуацыю на фронце і патрэбнасці Украіны, у тым ліку ў сферы дальнабойнай зброі. Таксама былі дасягнутыя канкрэтныя дамоўленасці наконт узмацнення ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.
«Асобны фокус - авіяцыйны складнік. Прынамсі, узмацненне нашых магчымасцяў знішчальнікамі F-16. Нарвегія працягне падтрымку і перадасць Украіне шэсць самалётаў найбліжэйшым часам», - адзначыў Умераў.
Таксама, са слоў кіраўніка ўкраінскага Мінабароны, ён абмеркаваў з нарвежскім калегам развіццё ўкраінскай абароннай прамысловасці. Дарэчы, Умераў запрасіў Нарвегію далучыцца да наўпроставага фінансавання ўкраінскіх абаронных прадпрыемстваў, як гэта ўжо зрабіла Данія.
Пры гэтым міністр абароны Украіны прапанаваў Нарвегіі навучыць і забяспечыць тэхнікай адну брыгаду УСУ. Цяпер такую ініцыятыву ажыццяўляе Францыя.
Дарэчы, Нарвегія анансавала перадачу Украіне шасці самалётаў F-16 у ліпені. Тады прэм'ер-міністр краіны Ёнас Гар Стэрэ запэўніваў, што пастаўкі пачнуцца сёлета.