BE RU EN

ЦАХАЛ ліквідаваў верхавода ХАМАС, які арганізаваў напад на Ізраіль

  • 17.10.2024, 17:54

Усе праведзеныя ДНК-тэсты пацвярджаюць смерць Ях'і Сінвара.

Ях'я Сінвар, які нядаўна стаў кіраўніком палітбюро палестынскага тэрарыстычнага руху ХАМАС, а да гэтага адказваў за вайсковы блок арганізацыі, быў забіты ізраільскім войскам у сектары Газа.

12-ы канал Ізраіля заявіў аб ліквідацыі лідара палестынскага тэрарыстычнага руху ХАМАС Ях'і Сінвара, адказнага за ўварванне групоўкі ў Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года, падчас якога былі забітыя звыш 1200 ізраільскіх грамадзян. Паводле інфармацыі канала, усе праведзеныя ДНК-тэсты пацвярджаюць смерць Сінвара.

Канал паведамляе, што ізраільскае войска і спецслужбы ліквідавалі Сінвара ў сектары Газа, замінаваўшы будынак, у якім Сінвар сустракаўся з іншымі членамі групоўкі ХАМАС.

«Падчас дзеянняў Арміі абароны Ізраілю ў сектары Газа былі ліквідаваныя тры тэрарысты. Армія абароны Ізраілю і Ізраільскае агенцтва бяспекі правяраюць імавернасць таго, што адным з тэрарыстаў быў Ях'я Сінвар. На гэты момант усе праведзеныя тэсты паказваюць, што Ях'я Сінвар сапраўды быў ліквідаваны», - пракаментавалі ў ЦАХАЛ.

Апошнія навіны