BE RU EN

У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі з надпісамі на расейскай мове

  • 17.10.2024, 14:17

На месца адпраўлялі спецназ.

Паветраны шар з надпісамі на кірыліцы прызямліўся ў Сакалянах у Падляскім ваяводстве. Аб'ект знайшлі ўночы за некалькі кіламетраў ад мяжы з Беларуссю.

На месца накіравалі паліцыянтаў і антытэрарыстычны спецназ, паведамляе Radiо ZET.

Праз некалькі гадзін высветлілася, да паветранага шара быў прымацаваны пакет з цыгарэтамі без польскіх акцызных марак. Паліцыя высвятляе падрабязнасці спробы кантрабанды. Усяго ў пакеце было 1200 пачкаў цыгарэт.

Гэта не першы такі інцыдэнт у Падляшскім ваяводстве: шар з цыгарэтамі прылятаў у Польшчу з Беларусі некалькі тыдняў таму. Пры гэтым кожны такі выпадак польскія спецслужбы правяраюць у тым ліку на магчымы шпіянаж.

Апошнія навіны