BE RU EN

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за каментары пра Лукашэнку

  • 17.10.2024, 11:55

Па мужчыну прыйшла цэлая група захопу.

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал паведаміў аб затрыманні грамадзяніна Ізраіля. Нагодай сталі 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Савета бяспекі.

У затрыманні мужчыны бралі ўдзел як мінімум шэсць сілавікоў у поўным абмундзіраванні. Разам з затрыманым з кватэры вывелі яшчэ аднаго чалавека.

На відэа мужчына гаворыць, што ў 1997 годзе атрымаў грамадзянства Ізраіля. А ў 2020 годзе напісаў 18 негатыўных каментароў на адрас Лукашэнкі і сакратара Савета бяспекі (падчас пратэстаў 2020 года гэтую пасаду займалі Андрэй Раўкоў і Валерый Вакульчык, пасля пасаду заняў Аляксандр Вальфовіч). Мяркуючы са скрыншотаў, сваю тэлеграм-старонку мужчына выдаліў.

На відэа сілавікоў мужчына гаворыць, што грамадзянства Беларусі ў яго няма.

Апошнія навіны