BE RU EN

Крэмль паставілі ў няёмкае становішча

  • 17.10.2024, 10:18

Пяскову задалі няёмкае пытанне пра вайсковую дапамогу КНДР.

Расея ўклала дамову з Паўночнай Карэяй, якая прадугледжвае інтэнсіўнае ўзаемадзеянне ва ўсіх сферах бяспекі. Гэта значыць, калі КНДР пачне вайну супраць Паўднёвай Карэі, РФ у выпадку неабходнасці павінна была б надаць супольнііку дапамогу, у тым ліку і ў жывой сіле.

Прэс-сакратару расейскага дыктатара Пуціна Пяскову задалі няёмкае пытанне наконт гэтага падчас прэс-канферэнцыі. Журналісты ўдакладнілі, ці гатовая Расея на такую дапамогу КНДР, піша «Главред».

Пяскоў адказаў, што ўсе фармулёўкі ў дамове адназначныя і не патрабуюць дадатковага ўдакладнення. Што, магчыма, азначае гатоўнасць крамлёўскага дыктатара адправіць свае войскі ў КНДР пры неабходнасці.

Бо Паўночная Карэя ўжо пачала выконваць абавязкі ў рамках гэтай дамовы. Яшчэ ў пачатку кастрычніка ў КНДР заявілі аб падрыхтоўцы сваіх вайскоўцаў для адпраўкі ў Расею, а пасля ў СМІ з'явілася інфармацыя аб нібыта намеры перакінуць некалькі тысяч карэйскіх вайскоўцаў на тэрыторыю Курскай вобласці.

Апошнія навіны