BE RU EN

Дзе ў Беларусі часцей за ўсё жэняцца, а дзе – разводзяцца

  • 17.10.2024, 9:53

Летась зафіксавана амаль 34 тысячы разводаў.

У 2023 годзе ў Беларусі было 56 тысяч шлюбаў і амаль 34 тысячы разводаў. За пяць гадоў колькасць вяселляў скарацілася на 6,7 тысяч, а разводаў - на 508, паведамляе Белстат.

Для параўнання: у 2019 годзе шлюбаў было 62,7 тысяч, а разводаў - амаль 34,5 тысячы.

У 2023 годзе на 1 тысячу шлюбаў прыпадала 606 разводаў, а ў 2019-м - 549.

У пераліку на 1 тысячу беларусаў часцей за ўсё шлюб узялі летась у Менску. Тут 6,9 вяселля на 1 тысячу чалавек. Радзей за ўсё - у Гарадзенскай вобласці. Там - 5,5 на 1 тысячу насельніцтва.

А вось часцей за ўсё летась разводзіліся ў Магілёўскай вобласці. Тут чатыры разводы на 1 тысячу чалавек. Радзей за ўсё разводзяцца ў Берасцейскай вобласці - 3,2 на 1 тысячу беларусаў.

У Менску зафіксавалі 3,8 развода на 1 тысячу чалавек.

У сярэднім у Беларусі жанчыны ўзялі першы шлюб у 26,5 года, а мужчыны — у 28,8.

Апошнія навіны