BE RU EN

Сярэдні чэк беларусаў у крамах перавысіў псіхалагічную адзнаку

  • 17.10.2024, 9:45

У краіне разагналася інфляцыя.

У Белстаце паведамілі, што сярэдні чэк беларусаў у крамах перавысіў псіхалагічную адзнаку на 25 беларускіх рублёў ($7,6).

Так, паведамляецца, што аднадзённы раздробны таваразварот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 25,9 рубля. Пры гэтым годам раней сярэднік чэк быў 22,4 рубля.

Агулам у студзені-верасні 2024-га раздробны тавараабарот склаў 65,1 мільярда рублёў або 111,8% у супастаўных цэнах за аналагічны леташні перыяд.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені - верасні вырас і склаў 4,5 мільярда беларускіх рублёў (111,5%).

Апошнія навіны