BE RU EN

Расейскі трэнер нацыянальнай каманды Казахстана патрапіў у скандал

  • 16.10.2024, 16:41

Няўдала пажартаваў.

Міністэрства турызму і спорту Казахстана запатрабавала тлумачэнняў у мясцовай Федэрацыі футбола наконт паводзін галоўнага трэнера нацыянальнай каманды, расейца Станіслава Чарчэсава.

Як паведамляе прэс-служба міністэрства на сваім афіцыйным сайце, расеец прадэманстраваў непаважлівае стаўленне да казахскай мовы. На прэс-канферэнцыі пасля матчу са Славеніяй у Лізе нацый Чарчэсаў у адказе на пытанне журналіста, які задаваў яго на казахскай мове, сказаў: «Ты па-французску зараз гаворыш?».

«Міністэрства запатрабавала ад Федэрацыі падаць афіцыйныя тлумачэнні што да гэтага інцыдэнту, а таксама правесці тлумачальную працу з галоўным трэнерам нацыянальнай каманды аб неабходнасці паважлівага стаўлення да дзяржаўнай мовы», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны