BE RU EN

Знойдзены культавы спарткар 1970-х у новым стане

  • 13.10.2024, 13:53

Капсула часу за $300 тысячаў.

У ЗША знайшлі добра захаваны Plymouth Road Runner Superbird 1970 года. Знакамітае спартовае аўто вельмі мала эксплуатавалася і выглядае як новае. Пра яго расказаў у відэа на Youtube блогер і калекцыянер аўто Лу Костабайл.

На одаметры гэтага Plymouth Road Runner Superbird – усяго 46500 км (28900 міляў). Высветлілася, што гэтае аўто было набыта ў штаце Агаё ў 1970 годзе, аднак неўзабаве дылер выкупіў яго назад і дэманстраваў у шоуруме, каб прывабліваць пакупнікоў.

Пазней аўто пераставілі на склад дылера, дзе яго і знайшоў калекцыянер Боб Джэнінгс, які валодае адразу некалькімі Plymouth Superbird і іх аналагамі Dodge Charger Daytona.

Боб Джэнінг расказаў, што Plymouth Superbird 1970 года – капсула часу ў добрым стане. У яго роднае лакафарбавае пакрыццё без пашкоджанняў, ды і ўнутранае аздабленне выдатна захавалася. Давялося толькі замяніць асобныя дэталі, якія выйшлі са строю праз доўгі прастой – шыны, гумовыя шлангі, правады, бензабак і амартызатары.

Plymouth Superbird 1970 года – надзвычай каштоўная калекцыйная мадэль. Асобнікі ў добрым стане прадаюць мінімум за 300000 даляраў, а асабліва рэдкія версіі аўто каштуюць больш за мільён.

Вырабілі толькі 1920 Plymouth Superbird. У сутнасці, гэта серыйная версія гоначнага аўто з чэмпіянату NASCAR. Гэта адна з першых серыйных мадэляў з антыкрылом.

У лінейцы мадэлі існавалі версіі магутнасцю да 425 сілаў, але менавіта гэты Plymouth Superbird абсталяваны 7,2-літровым V8 на 375 к. с. і 3-ступеністай аўтаматычнай КПП. Ён здольны разагнацца да 100 км/г за 6 с і развіць больш за 240 км/г.

Апошнія навіны