BE RU EN

Пад Менскам сабраліся рэтрагрузавікі, аўтобусы і трактары.

  • 12.10.2024, 19:00

Там праходзіць выстава Truck Bus & Tractor Show.

Рэтрагрузавікі, аўтобусы і трактары сабраліся сёння пад Менскам у цэнтры экалагічнага турызму "Станькава". Там праходзіць выстава Truck Bus & Tractor Show, паведамляе "Анлайнер".

"Першая падобная выстава на постсавецкай прасторы", — так мерапрыемства апісалі арганізатары і паабяцалі, акрамя рэтратэхнікі, паказаць цюнінгаваныя і самаробныя экзэмпляры, а таксама сучасную грузавую і пасажырскую тэхніку.

Са слоў арганізатараў, на выставу запрасілі некалькі дзясяткаў удзельнікаў з усёй Беларусі. Сярод іх Зміцер Custom Truck на грузавіку КаМАЗ, Stepan Trofimovich на аўтобусе Ikarus і рэтрабульдозер T100, блогер Яраслаў MotoGo і яго самаробны турбадызельны матацыкл (1.4 TDI).

Апошнія навіны