BE RU EN

«Малочкай больш не закупляюся»

  • 12.10.2024, 16:23

Мянчанка паказала, як беларуская кампанія папрасіла прабачэння за «каменчык» у тварагу з разынкамі.

Праграмістка з Менска паказала, як беларуская кампанія "Савушкін прадукт" папрасіла прабачэння ў яе за «каменчык», які яна знайшла ў тваражку з разынкамі іх вытворчасці.

На інцыдэнт дзяўчына паскардзілася ў сваіх сацсетках, і кампанія не абышла бокам яе скаргу. Пра гэта дзяўчына таксама наважыла не маўчаць і паказаць сваім падпісантам, як менавіта папрасіла прабачэння кампанія.

Відэа з'явілася ў TikTok мянчанкі, якая публікуе ролікі пад нікам toristashevskaya. З яе слоў, пасля публікацыі першага роліка з ёй звязаліся прадстаўнікі "Савушкіна прадукта", удакладнілі ўсе дэталі інцыдэнту, паабяцалі правесці "расследаванне", каб высветліць, як у тваражок трапіў старонні прадмет, і прапанавалі ў якасці прабачэнні выслаць "падаруначак".

У выніку праз нейкі час дзяўчына атрымала кур'ерам вялізную сумку з малочнай прадукцыяй — сырам, тваражкамі, ёгуртамі, цукеркамі.

"Я калі яе ўбачыла, я проста ачмурэла. Я думала, будзе якая-небудзь невялікая скрыначка са ўсякімі смачнымі. А тут - во!", - не хавала свайго здзіўлення аўтарка роліка.

"Карацей, усё: я ў найбліжэйшы час малочнай прадукцыі не закупляюся," — канстатавала дзяўчына.

Яна таксама перадала словы прадстаўніка кампаніі, які заклікаў пакупнікоў паведамляць аб падобных інцыдэнтах напрамую ў кампанію, праз афіцыйныя сацсеткі, і паабяцаў не пакінуць без увагі ні адну скаргу.

У каментарах многія ацанілі рэакцыю кампаніі на скаргу, пахваліўшы за тое, што там "сур'ёзна паставіліся да сітуацыі і шануюць сваіх пакупнікоў", аднак, знайшліся і тыя, хто палічыў гэта ўсяго толькі маркетынгавым ходам вытворцы, адзначыўшы, што такую сумку ў якасці выбачэнняў атрымаць могуць "толькі блогеры".

"Пашанцавала, мне проста скінулі кошт прадукту на тэлефон, такой сумкі не дасылалі", – падзяліўся сваім падобным досвед адзін з каментатараў.

"Я неяк таксама скардзілася на "Савушкін", яны мне даслалі ліст з прабачэннямі і сказалі, што пазбавяць прэміі змену, у якой адбыўся інцыдэнт", — напісала іншая дзяўчына.

Апошнія навіны