BE RU EN

Лукашэнка разам з расецамі шукае нафту ў Гомельскай вобласці

  • 12.10.2024, 15:25

Дыктатар ужо прыцягнуў для гэтага «Раснафту».

Лукашэнка заявіў, што разам з РФ шукае нафту ў Гомельскай вобласці.

Са слоў дыктатара, «ёсць дамоўленасці з расейскай кампаніяй «Раснафта» вывучыць нетры Гомельскай вобласці».

«І мы абавязкова знойдзем там нафту (у савецкія часы свідравіны прасвідравалі і кінулі). І мы гэтыя грошы накіруем на развіццё нашай Гомельшчыны», - сцвярджае ён.

Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з «Раснафтай» Лукашэнка 30 ліпеня абмяркоўваў праз тэлефон са старшынём праўлення гэтай расейскай кампаніі Ігарам Сечыным. Падрабязнасці тады не былі раскрытыя.

Апошнія навіны