BE RU EN

Z-прапагандыстка нечакана расказала праўду пра «мясныя штурмы»

  • 12.10.2024, 12:36

Расейскія штурмавікі - расходны матэрыял.

Камандаванне акупацыйнага войска РФ не шкадуе жыцця сваіх салдат. Асабліва па-свінску яно ставяцца да салдат штурмавых падраздзяленняў.

Пра гэта адкрыта распавяла расейская Z-ваенкар Анастасія Кашаварава, паведамляе «Диалог».

Яна адзначыла, што перавод у штурмавыя падраздзяленні стаў адным з метадаў пакарання і нават пакарання смерцю расейскіх вайсковых, якія нечым правініліся перад сваімі камандзірамі. Справа ў тым, што вайскоўцы-штурмавікі ў расейскім войску становяцца гарматным мясам і часцяком доўга не жывуць.

«Перавод у штурмы - гэта наўпрост пакаранне. Праз недахоп набояў, праз недахоп людзей, праз тое, што (...) не рыхтуюць байцоў і некаторыя камандзіры (...) «ваююць» у рэстарацыях ці люксавых бліндажах, штурмавікі сталі сінонімам расходнага матэрыялу», - распавяла Кашаварава.

Апошнія навіны