BE RU EN

УСУ ўдарылі ракетамі ATACMS па расейскай вайсковай базе

  • 12.10.2024, 13:30

Знішчаныя некалькі верталётаў.

У канцы верасня Сілы абароны Украіны паспяхова нанеслі ўдар па авіябазе ПКС Расеі на акупаваных тэрыторыях. У Расеі страты і ў жывой сіле, і ў тэхніцы. Кадры наступстваў атакі з'явіліся ў адным з расейскіх Z-паблікаў, паведамляе «Диалог».

Судзячы з паведамлення, удар быў нанесены яшчэ 24 верасня. УСУ выкарыстоўвалі касетны варыянт амерыканскай ракеты ATACMS. Страты УС РФ падчас гэтых падзей удакладняюцца.

Аднак, мяркуючы па фота, як мінімум некалькі баявых верталётаў расейцаў пашкоджаныя. Таксама як мінімум адзін расейскі вайсковец атрымаў цяжкія раненні.

Апошнія навіны