BE RU EN

СМІ паказалі спадарожнікавыя здымкі знішчаных расейскіх складоў з «Шахедамі»

  • 11.10.2024, 16:34

Фотафакт.

На месцы трапляння ўкраінскіх беспілотнікаў па складах недалёка ад горада Ейска ў Краснадарскім краі РФ зафіксаваныя пашкоджанні будынкаў, прынамсі, разбурэнне даху аднаго з іх, і сляды пажару.

Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі, якія апублікаваў праект «Схемы» («Радыё Свабода») у пятніцу, 11 кастрычніка.

Спадарожнікавыя здымкі, прадстаўленыя Planet Labs, дэманструюць наступствы ўдараў украінскіх беспілотнікаў па складах паблізу Ейска, Краснадарскі край, РФ.

На выявах бачныя пашкоджаныя складскія будынкі, прынамсі, разбураны дах аднаго з іх, а таксама сляды пажару.

9 кастрычніка ў Генштабе УСУ паведамілі, што Сілы абароны нанеслі ўдар па базе захоўвання расейскіх «Шахедаў» у Краснадарскім краі.

У ведамстве адзначылі, што ўдарная група ВМС ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі СБУ атакавалі базу захоўвання «Шахедаў», што паблізу населенага пункта Кастрычніцкага ў Краснадарскім краі Расеі.

Паводле інфармацыі Генштаба, там захоўваліся амаль 400 ударных дронаў.

Апошнія навіны