BE RU EN

Мянчук паказаў незвычайны пад'езд свайго дома

  • 1.10.2024, 20:46

Смецце не вынесеш, пакуль не апранешся прыстойна.

Мянчук паказаў незвычайны пад'езд у сваім доме, з якога выходзіш адразу ў кавярню. Ролік ён апублікаваў у TikTok.

«Калі выходзіш з пад'езда, і замест лавак у цябе кавярня», – растлумачыў ён.

На кадрах відаць, што злева знаходзяцца столікі кавярні Milano, а справа – кавярні Michel.

Дом знаходзіцца на вуліцы Валадарскага, 19.

Ролік перапосцілі іншыя карыстальнікі ў Instagram. Там у каментарах адзначылі, што «з такога пад'езда не вынесеш смецце, пакуль не нафарбуешся і не апранешся прыстойна».

Апошнія навіны