BE RU EN

У Тэль-Авіве прагучалі выбухі

  • 1.10.2024, 19:08

З Лібана была запушчаная ракета.

У раёне Тэль-Авіва і цэнтральнай частцы Ізраіля былі чуваць выбухі, паведамляе The Times of Israel. У Войску абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) заявілі, што ракета, запушчаная з Лібана, упала на «адкрытай мясцовасці ў цэнтры краіны».

Выданне адзначае, што зараз сірэны ракетнай трывогі гучаць у дзясятках гарадоў у цэнтральным Ізраілі, а таксама на поўначы Заходняга берага, уключаючы гарады Кфар-Сабу, Кафр-Касэм, Рош-ха-Аін і Ход-ха-Шарон.

Пазней ЦАХАЛ дадала, што пасля таго, як у некалькіх раёнах Ізраіля, уключаючы Дан (у яго ўваходзіць Тэль-Авіў) прагучалі сірэны, быў перахоплены набой, які прыляцеў з боку Лібана. Жыхароў раёна Дан заклікалі знаходзіцца побач з хованкамі.

Апошнія навіны