BE RU EN

Лукашэнка прабрахаўся пра праблемы з Такаевым

  • 1.10.2024, 15:42

Магчыма, падзейнічала шампанскае.

Прымаючы сёння ў Палацы Незалежнасці даверчыя граматы ад групы паслоў, сярод якіх быў і новы пасол Казахстана, Лукашэнка з куфлем шампанскага нечакана згадаў нейкія публікацыі ў СМІ аб недастатковым паразуменні з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамарт Такаевым.

«Перадайце Касым-акэ, што ён заўсёды быў і будзе нашым самым сапраўдным сябрам. Менш чытайце і слухайце непатрэбныя сродкі масавай інфармацыі. Шчыра дзякую. Я спадзяюся, што сустрэнемся і яшчэ абмяркуем нашыя пытанні», — сказаў Цімуру Жаксылыкаву Лукашэнку, абыходзячы паслоў.

Апошнія навіны