BE RU EN

Беларускі праваслаўны святар заступіўся за квадрабераў і хобіхарсераў

  • 1.10.2024, 15:11

Прапануе стварыць у БПЦ спецыяльны аддзел.

Праваслаўны протаіерэй Сергій Лепін заступіўся за квадрабераў і хобіхарсераў. Раней святар узначальваў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай праваслаўнай царквы, а зараз служыць настаяцелем царквы ў Ракаве.

На сваёй старонцы ў Facebook Лепін нагадаў, што прадстаўнікі субкультур 80-х і 90-х таксама змаглі стаць на шлях служэння Богу.

«Спачатку дзівіліся святарам, якія ў мінулым былі камсамольцамі. Але аднойчы ўсе збвыклі. Потым дзівіліся тым з іх, хто калісьці быў хіпі. Яшчэ пазней ці паралельна з гэтым - тым, хто быў панкам, брэйкерам або металістам. Але і да гэтага звыклі. А сёння... Ніхто ўжо не дзівіцца нават святарам-байкерам», - піша Лепін.

Ён прапануе стварыць у БПЦ аддзел у працы з квадраберамі: «Вось у нас у БПЦ ёсць, напрыклад, аж цэлы сінадальны аддзел аб узаемадзеянні з казацтвам. Чаму не зрабіць такое ж падраздзяленне, але зарыентаванае на квадрамераў? Іх і больш, і... я не ведаю, карацей».

Тым часам улады ў дачыненні да квадрабераў выкарыстоўваюць пераважна запалохванні і пагражаюць ім затрыманнямі і судамі.

Апошнія навіны