BE RU EN

Крамлёўскія прапагандысты пайшлі супраць Пуціна?

  • Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»
  • 1.10.2024, 15:03

Разбураюць тэзу дыктатара аб «братэрскіх народах».

У эфіры расейскай ТВ прызнаюць, што ступень нянавісці ўкраінцаў да расейцаў такая, што яны гатовыя ахвяраваць сабой і паміраць.

Але гэтае сцвярджанне неяк не б'ецца з афіцыйным наратывам аб тым, што Расея ва Украіне кагосьці «вызваляе» і «абараняе». Калі «вызваленыя» так ненавідзяць «вызваліцеляў», дык можа яны не хочуць, каб іх вызвалялі?

Які сэнс тады ў гэтай вайне, калі яна пасеяла такую нянавісьць паміж тымі, каго яшчэ ўчора Пуцін называў «братэрскімі народамі»? Навошта трэба заваёўваць зямлю, насельніцтва якой ненавідзіць цябе да смерці?

Ніякіх адказаў па-ранейшаму няма. Усе прызнаюць, што адбываецца бессэнсоўнае дзікунства, але замест таго, каб проста яго спыніць, патрабуюць працягваць далей.

Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»

Апошнія навіны