BE RU EN

У жыхара Менскага раёна знайшлі 210 літраў спірту

  • 1.10.2024, 14:11

І паўмільёна цыгарэт.

У вёсцы Лашаны Менскага раёна сілавікі знайшлі склад з цыгарэтамі і спіртам.

У гаражы ў двары прыватнага дома захоўвалася 210 літраў спірту і 490 тысяч цыгарэт на суму 82 тысячы рублёў. Гаспадар гаража, 49-гадовы мужчына, сказаў, што дакументаў на тавар ён не мае. Спірт і цыгарэты ён збіраўся перапрадаваць.

На мужчыну склалі пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае буйны штраф з канфіскацыяй спірту і цыгарэт, а таксама да 100% ад сумы даходу, атрыманага ў выніку перапродажу.

Апошнія навіны