BE RU EN

У Менску сёння пачнуць уключаць ацяпленне

  • 1.10.2024, 14:00

Але не ўсім.

У Менгарвыканкаме прынятая австанова аб уключэнні з 1 кастрычніка ацяплення ў дзіцячых садках, школах, лячэбна-прафілактычных, медычных установах, установах сацзабеспячэння, музеях, архівах, бібліятэках і гатэлях, пішуць "Мінск-новости".

Згодна з абноўленымі нормамі заканадаўства, сёлета ацяпленне ў сацыяльных аб'ектах горада ўключаюць пры сярэдняй дзённай тэмпературы ад +10°С і ніжэй, якая трымаецца на працягу 3 дзён запар.

Цяпло ў жылыя дамы, установы культуры і іншыя адукацыйныя ўстановы будзе падавацца, калі сярэднедзённая тэмпература паветра не будзе перавышаць +8°C, таксама 3 дні запар.

Апошнімі ў спісе будуць адміністрацыйныя, прамысловыя і іншыя арганізацыі, вытворчыя будынкі.

Апошнія навіны