BE RU EN

The Telegraph: Украінская выведка праводзіць унікальныя аперацыі

  • 1.10.2024, 11:46

Яны здзівілі заходніх аналітыкаў.

Экс-дарадца Мінабароны Украіны Сяргей Кузан раскрыў падрабязнасці некалькіх аперацый ГУВ з прыцягненнем расейскіх вайскоўцаў. Сярод іх - вярбоўка кадравага вайскоўца Данііла Алфёрава, які дапамог 11 вайскоўцам РФ здацца ў палон, а таксама рэалізаваць падрыў штаба афіцэраў расейскага войска.

Аб гэтым пішуць аналітыкі выдання The Telegraph.

Таксама ГУВ арганізавала дыверсію на расейскім ракетным караблі «Серпухоў» у Калінінградскай вобласці. Аперацыю правёў расейскі марак, які пазней перасёк мяжу і перайшоў на бок Украіны.

Акрамя таго, пасля ракетнага ўдару па дзіцячай лякарні ў Кіеве адзін з расейскіх пілотаў звярнуўся ва ўкраінскі чат-бот, перадаўшы сакрэтную інфармацыю аб сваім падраздзяленні. Лётчыка шакаваў напад на мірных жыхароў, што падштурхнула яго да супрацоўніцтва з украінскай выведкай. Ён перадаў важныя дакументы аб асабістых справах і іншыя каштоўныя звесткі.

На фоне гэтых падзей аналітыкі выдання The Telegraph паказваюць на тое, што расейскі ўрад пад кіраўніцтвам Пуціна працягвае курс на аўтарытарызм, які нагадвае "СССР 2.0". Апошнія рэпрэсіі супраць апазіцыйных лідараў і незалежных журналістаў толькі пагаршаюць крызіс у краіне. Але нягледзячы на гэтыя выклікі новыя магчымасці для апазіцыйных сіл пачынаюць фармавацца.

Са слоў экспэртаў, падтрымка з боку міжнародных партнёраў расце, абмен інфармацыяй паміж вайскоўцамі дае новыя шанцы для актывізацыі апазіцыі.

Да прыкладу, паспяховыя дыверсіі і акцыі, якія наносяць шкоду расейскаму войску, могуць стаць каталізатарам для змен у грамадстве.

Чакаецца, што з узмацненнем міжнароднай падтрымкі расейскія актывісты і вайскоўцы, незадаволеныя агрэсіўнай палітыкай Крамля, могуць аб'яднацца. Гэта адкрывае магчымасць для новых форм супраціву ўнутры Расіі, а таксама для падвышэння маральнага духу апазіцыйных сіл.

Апошнія навіны