BE RU EN

Расейцы ўдарылі па рынку ў Херсоне: шмат загінулых і параненых

  • 1.10.2024, 10:24

Пад удар патрапілі гандлёвыя пункты.

Расейскія акупанты атакавалі рынак у цэнтры ўкраінскага Херсона, ёсць шмат загінуўлых і пацярпелых. Пра гэта паведаміў начальнік Херсонскай АДА Аляксандр Пракудзін.

Паводле ягоных слоў, акупанты атакавалі рынак, які размешчаны ў цэнтры абласнога цэнтра. «Пад ударам былі гандлёвыя месцы, дзе раніцай херсонцы куплялі ці прадавалі прадукцыю», - распавёў чыноўнік.

Паводле яго інфармацыі, папярэдне вядома аб првынамсі васьмі пацярпелых.

«Папярэдне, пяць чалавек загінулі, яшчэ трое - параненыя. Пацярпелых даставілі ў медустанову. Яны - пад назіраннем нашых лекараў», - падкрэсліў Пракудзін.

Ён апублікаваў відэа, на якім зафіксаваны наступствы жудаснага нападу. На зямлі - пацярпелыя, якія загінулі, якія наведвалі рынак і працавалі там, раскіданыя тавары, разбураныя забудовы.

Апошнія навіны