BE RU EN

72-я брыгада УСУ знішчыла вялікую колькасць расейскай бронетэхнікі

  • 30.09.2023, 18:40

Вогненная ўспышка закрыла ўсё поле агляду відэакамеры БПЛА.

Украінская авіяцыя за мінулы дзень нанесла адзінаццаць удараў па месцах канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і вайсковай тэхнікі расейскіх акупантаў і яшчэ два па іх зенітна-ракетных комплексах.

Пра гэта ў сённяшняй справаздачы, апублікаванай на афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», паведаміў прадстаўнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны Пётр Гасай.

Між тым, 72-я асобная механізаваная брыгада імя Чорных Запарожцаў апублікавала відэа з апошнімі паспяховымі прыкладамі працы сваёй беспілотнай франтавой «авіяцыі».

Ролік змантаваны з кадраў, знятых як самімі дронамі-камікадзэ, так і беспілотнымі апаратамі.

На відэа можна ўбачыць мінімум пяць знішчаных ці пашкоджаных баявых браняваных машын. Адна з іх (магчыма, нейкая самаходная артылерыйская ўстаноўка) праз імгненне пасля трапляння боепрыпасаў магутна выбухнула - агністая ўспышка закрыла ўсё поле агляду відэакамеры БПЛА. Відаць, дэтанавалі ўласныя набоі САУ.

Таксама знішчаныя дзве машыны і ёсць яшчэ некалькі іншых траплянняў па захопніках.

Апошнія навіны