BE RU EN

На мяжы з Польшчай дэсантавалася штурмавая брыгада беларускіх вайскоўцаў

  • 30.09.2023, 18:21

Фотафакт.

Падчас планавых заняткаў у баявой падрыхтоўцы на палігоне «Брэсцкі» больш за 150 вайскоўцаў 38-й Берасцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады здзейснілі скачкі з парашутам з самалёта АН-2.

Цягам года кожны вайсковец дэсантна-штурмавой брыгады павінен здзейсніць як мінімум чатыры скачкі з парашутам.

Як пісаў сайт Charter97.org, Мінабароны Беларусі абвясціла аб пачатку чарговых комплексных вучэнняў. На розных палігонах і пляцоўках, у асноўным на тэрыторыях Берасцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласцей, у некалькі этапаў прайшлі манеўры.

Апошнія навіны