Расейцы збілі свой Су-35 у Такмаку: з'явілася фота адломкаў
- 30.09.2023, 15:08
На кадрах буйным планам паказалі ўсё, што засталося пасля «дружалюбнага агню».
Расейскі знішчальнік Су-35 упаў у поле пасля таго, як акупанты памылкова збілі самалёт з комплексу СПА.
Кадры збітага знішчальніка апублікаваў спікер кіраўніка Адэскай АВА Сяргей Братчук.
На фатаграфіі выразна відаць, што расейскі Су-35 упаў проста ў полі пасля «дружалюбнага агню» з зенітнага ракетнага комплексу РФ.
На месцы авіякатастрофы таксама можна ўбачыць легкавыя аўтамабілі, на якіх, імаверна, прыбылі эксперты для ўстанаўлення ўсіх абставін «дружалюбнага агню». Пасля падзення часткі знішчальніка Су-35 раскідала ў розныя бакі.
«Рэшткі расейскага Су-35, які ўчора, 29.09.2023, самі расейцы збілі пад Такмаком», - гаворыцца ў подпісе да здымка.
Саму фатаграфію, магчыма, рабілі з дапамогай беспілотніка.