BE RU EN

СБУ зладзіла «блэкаўт» у Курскай вобласці

  • 26.09.2023, 15:22

Украінскі робат скінуў выбухоўку на электрападстанцыю.

У Курскай вобласці ў выніку скіду выбухоўкі дрона на электрападстанцыю шэраг населеных пунктаў засталіся без святла. Са звестак крыніц liga.net у Службе бяспекі Украіны, гэта быў дрон украінскай спецслужбы.

Крыніцы паведамілі, што менавіта робат СБУ скінуў выбуховае прыстасаванне на электрападстанцыю ў вёсцы Снагосць Курскай вобласці, у выніку чаго без святла засталося сем населеных пунктаў.

«Расейцы павінны разумець - калі яны збіраюцца і далей атакаваць ўкраінскія аб'екты энэргетыкі, то будуць атрымліваць на гэта жорсткі адказ. Нашы рэсурсы дазваляюць гэта зрабіць», - заявіла крыніца ў СБУ.

Раніцай 26 верасня губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт паведаміў, што ў сяле Снагасць Каранеўскага раёна ўкраінскі беспілотнік скінуў выбуховае прыстасаванне на электрычную падстанцыю.

Апошнія навіны