Байцы УСУ ўзялі ў палон атрад расейцаў
- 29.05.2023, 16:14
Відэафакт.
Байцы Узброеных сіл Украіны захапілі варожую пазіцыю, узяўшы на ёй у палон расейскіх акупантаў.
Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Твітэр» паведаміў народны дэпутат Украіны і франтавы валанцёр Юры Мысягін, апублікаваўшы адпаведнае відэа, знятае нашымі абаронцамі з зямлі.
Акупанты ляжаць тварамі на зямлі з рукамі над галавой перад траншэяй. Украінскія байцы спакойна стаяць у поўны рост - бой, відавочна, толькі што скончыўся.
З эмацыйнай размовы можна зразумець, што на пазіцыі было чатыры інтэрвенты. Магчыма, чацвёрты падчас бою быў ліквідаваны ці ўцёк.