BE RU EN

Кіраўнік Пентагона: Украіна мае «вельмі добрыя шанцы» на паспяховы контрнаступ

  • 28.03.2023, 21:50

Контрнаступ можа пачацца ўжо гэтай вясной.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін мяркуе, што Украіна за кошт значнага знясілення расейскіх сілаў і заходняй зброі мае «вельмі добрыя шанцы» ажыццявіць паспяховы контрнаступ вясной 2023 года.

Як паведамляе карэспандэнт «Еўрапейскай праўды», пра гэта ён заявіў падчас слуханняў у камітэце Сената ЗША ў пытаннях узброеных сілаў у аўторак.

Осцін заявіў, што Украіна цяпер мае «значную перавагу» ў параўнанні з расейскімі сіламі, хоць лінія фронту і мянялася то ў адзін, то ў другі бок у апошні час, а цяпер адбываюцца «даволі сур'ёзныя баі ў раёне Бахмута».

«Украінцы нанеслі расейцам значныя страты, і тыя знясілілі свае запасы бронятэхнікі так, як ніхто ніколі не мог сабе ўявіць. І цяпер мы бачым, як Расея раскансервуе танкі Т-54 і Т-55 праз узровень стратаў, якія нанеслі ўкраінцы», – падкрэсліў кіраўнік Пентагона.

Ён дадаў, што ў сувязі з гэтым рэсурсы Расеі вычэрпваюцца, яна ўсё часцей сутыкаецца з нястачай артылерыйскіх боепрыпасаў і іншых рэчаў і вымушаная звяртацца па дапамогу да Ірана і Паўночнай Карэі.

«Таму я думаю, што мы ўбачым актывізацыю баявых дзеянняў увесну, паколькі ўмовы для манеўравання палепшацца, а таксама на аснове таго, што мы ўжо зрабілі і прадаўжаем рабіць. Я думаю, што Украіна будзе мець вельмі добрыя шанцы на поспех», – падкрэсліў Осцін.

Апошнія навіны