Украінскія памежнікі паказалі ўдар па пазіцыях акупантаў пад Ліманам
- 28.03.2023, 21:37
Відэа.
Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па расейскіх пазіцыях на Ліманскім кірунку.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу ў Telegram.
«На днях на ліманскім кірунку экіпаж БПЛА памежнікаў карэктаваў артылерыю адной з брыгадаў УСУ», – паведамілі ў ДПСУ.
Паводле іхніх словаў, дзякуючы дакладнай каманднай працы была нанесеная агнявая параза месцам хованкі акупантаў.