Байцы УСУ расказалі, як збілі варожы самалёт над Бахмутам
- 28.03.2023, 12:03
Сталі вядомыя новыя дэталі бою.
Байцы 93-й брыгады «Халодны Яр» апублікавалі відэазапіс, на якім распавялі пра новыя дэталі бою 15 сакавіка, падчас якога быў знішчаны расейскі самалёт СУ-24 над Бахмутам.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, варожы самалёт байцы знішчылі дакладным стрэлам з ПЗРК «Ігла».
«Бахмут. Байцы ўзвода ПЗРК рыхтуюцца да палявання на расейскія самалёты і гелікаптэры. Кажуць, яны залятаюць зараз у горад часцяком. Выбіраюць пазіцыі, абмяркоўваюць нюансы выкарыстання розных сістэм процідзеяння акупантам у паветры. Вайсковец на імі Алан прызнаецца, што яшчэ ніколі не збіваў варожы самалёт. Але сёння поспех на ягоным баку - пуск Іглы быў ўдалым!», - гаворыцца ў каментары да відэа.