Рэжым Лукашэнкі ўпершыню пракаментаваў размяшчэнне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі
- 28.03.2023, 10:24
Менск ва ўсім абвінавачвае Захад.
Лукашэнкаўскае МЗС пракаментавала ТАСС размяшчэнне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.
"Размяшчэнне ядзерных баявых набояў на тэрыторыі Беларусі без перадачы Менску кантролю за імі не супярэчыць Пагадненню аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі", — заявілі ў МЗС.
Таксама Менск абвінавачвае Захад у вайсковай эскалацыі.
Адзначым, вядомы амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі ў інтэрв'ю сайту Charter97.org заяўляў, што Расея можа нанесці ядзерныя ўдары па Еўропе з Беларусі.