Менск зацерушыла снегам
- 28.03.2023, 9:04
ДАІ ўвяла план "Надвор'е".
У Менск зноў вярнулася зіма. У сувязі з непагаддзю ДАІ ўвяла ў сталіцы план "Надвор'е".
У "Мінсктрансе" папярэдзілі, што ў сувязі з непагаддзю магчымыя адхіленні ад устаноўленага раскладу руху пасажырскага транспарту. Там таксама адзначылі, што перапынкі з грамадскім транспартам назіраліся на вуліцах Ангарскай, Славінскага, Чычурына, Матусевіча, Будзёнага, Ясеніна і Рафіева.
Паводле інфармацыі сэрвісу «Яндэкс.Карты», у Менску а 08.45 адзначаюцца 7-балавыя заторы. Асабліва цяжкі рух у цэнтры сталіцы і на пэўных адцінках МКАД.
ДАІ Менска ў сувязі непагаддзю ўвяла план "Надвор'е".