BE RU EN

Бацькам школьнікаў з Горадні прапануюць паўдзельнічаць у дзіўным зборы.

  • 9.12.2023, 19:58

Арганізатар збору замяшаны ў выкраданні ўкраінскіх дзяцей.

У Гарадзенскай абласной філармоніі ў снежні павінен прайсці «урок» з лукашыстам Аляксеем Талаем. На імпрэзу запрашаюць моладзь. Hrodna.life звярнула ўвагу, што ў сувязі з гэтым бацькам мясцовых школьнікаў прапануюць паўдзельнічаць у «тэрміновым зборы дапамогі дзецям Данбаса».

Паводле звестак выдання, інфармацыя аб «тэрміновым зборы» для фонду Талая з'явілася ў бацькоўскіх чатах Горадні. Прыносіць просяць прысмакі і сродкі асабістай гігіены.

Нагадаем, Аляксей Талай – паралімпіяй і праўладны актывіст. Таксама ён заснаваў дабрачынны фонд, які працуе ў Беларусі ўжо некалькі год. На сайце арганізацыі сказана, што яны аказваюць пасільную дапамогу інвалідам, цяжкахворым, дзецям-сіротам і дзецям без апекі бацькоў. Увесну гэтага года Талай адкрыў яшчэ адзін фонд, на гэты раз – на тэрыторыі Расеі. Менавіта ягонай задачай называўся збор гуманітарнай дапамогі ад беларусаў для самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

Апошнія навіны