BE RU EN

ЗША наклалі вета на рэзалюцыю ААН датычна сектара Газа

  • 9.12.2023, 11:49

Вашынгтон прапанаваў істотныя папраўкі да тэксту.

ЗША наклалі вета на рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН аб неадкладным гуманітарным спыненні агню ў вайне паміж Ізраілем і ХАМАС.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Злучаныя Штаты Амерыкі наклалі вета на прапанаванае Радай Бяспекі ААН патрабаванне аб неадкладным гуманітарным спыненні агню ў вайне паміж Ізраілем і палестынскай баявой групоўкай ХАМАС у Сектары Газа.

Трынаццаць іншых сяброў прагаласавалі за праект рэзалюцыі, прапанаваны Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Вялікая Брытанія ўстрымалася.

ЗША і Ізраіль выступаюць супраць спынення агню, бо мяркуюць, што гэта пойдзе толькі на карысць ХАМАС.

Вашынгтон падтрымлівае прыпыненне баявых дзеянняў, каб абараніць цывільнае насельніцтва і дазволіць вызваліць закладнікаў, захопленых ХАМАС падчас смяротнай атакі на Ізраіль 7 кастрычніка.

Намеснік амбасадара ЗША ў ААН Роберт Вуд заявіў, што праект рэзалюцыі з'яўляецца паспешным, незбалансаваным тэкстам, адарваным ад рэальнасці: «Мы не падтрымліваем заклікі гэтай рэзалюцыі да няўстойлівага спынення агню, якія толькі пасеюць насенне наступнай вайны».

ЗША прапанавалі істотныя папраўкі да праекту, уключаючы асуджэнне нападаў ХАМАС 7 кастрычніка, у выніку якіх, паводле словаў Ізраіля, загінулі 1200 чалавек і 240 чалавек былі ўзятыя ў закладнікі.

Апошнія навіны