BE RU EN

Лукашысты ўдарылі па сваіх

  • 4.12.2023, 11:55

У Наваполацку "суд" ліквідуе клуб шахмат і шашак, створаны вядомым прарасейскім актывістам.

Лукашысты ліквідуюць клуб шахмат і шашак у Наваполацку, створаны вядомым прарасейскім актывістам.

Старшынём клуба з'яўляецца Аляксандр Лукашок - лідар "Саюзнага бізнэс клуба Авангард". Ён вядомы арганізацыяй і ўдзелам у мерапрыемствах, якія прасоўваюць ідэі "расейскага свету" ў Беларусі.

Клуб Лукашка арганізаваў у рэгіёне мноства турніраў у шахматах і шашках, а таксама стварыў у Полацку вулічную зону для гульні ў шахматы. У гэтым праекце, дарэчы, паўдзельнічаў і "Рускі дом у Менску" - філіял "Рассупрацоўніцтва", якое экспартуе ідэі "рускага свету" за мяжу.

Апошнія навіны