BE RU EN

Гары Каспараў расказаў, як можна скончыць вайну ва Украіне за два тыдні

  • 4.12.2023, 14:30

Нават сёння ў вайне можа перамагчы.

Адзін з лідараў расейскай апазіцыі, вялікі шахматыст Гары Каспараў мяркуе, што існуе самы просты і дзейсны спосаб хутка скончыць вайну ва Украіне - даць УСУ неабходнае ўзбраенне і тэхніку.

Вядомы гросмайстар пра гэта сказаў у інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы сайта «Гардон» Алесе Бацман: «Нават сёння ў вайне можа перамагчы пастаўкамі зброі, якая захоўваецца ў Амерыцы. Няма ніякай праблемы. F-16 закрыюць тэму расейскіх гелікаптэраў, якія кантралююць лінію фронту. Мы ж ведаем, што расейскія баявыя гелікаптэры проста не даюць танкам рухацца, а F-16 знішчылі б іх адразу».

Расейскі апазіцыйны палітык запэўніў, што ўсяго адна пастанова, прынятая ўкраінскім палітычным кіраўніцтвам, можа паскорыць перамогу: «Вялікія дроны могуць знішчыць мост. Вы разумееце, калі б мост упаў сёння, то псіхалагічны эфект быў бы неймаверны.

Гэта можна зрабіць за два тыдні без усялякіх праблем. На гэта патрэбная палітычная воля, якой няма, і Пуцін разумее, што гэтай волі няма».

Таксама Гары Каспараў выказаў свой пункт гледжання наконт таго, чаму Захад дагэтуль не дае Украіне ўсё неабходнае для перамогі: «Напраўду ў Амерыцы на сённяшні дзень спадчыннікі канцэпцыі, што распад Расеі - гэта самая вялікая катастрофа, якую яны сабе толькі могуць уявіць, бо яна вядзе да непрадказальных наступстваў, гэта значыць яны думацюь, што трэба шукаць іншыя развязанні. Гэтыя развязанні звязаныя з тым, каб вайну «замарозіць» ці перавесці ў «паўзучы» рэжым, які выгадны Пуціну, бо вайна ўжо распаўзаецца па ўсім свеце».

Апошнія навіны