BE RU EN

«Захоўваць цвярозасць»: Пяскоў адрэагаваў на публічную аплявуху Захаравай

  • 30.11.2023, 18:30

Пастанова Сафіі выклікала гучны скандал і абурэнне ў Маскве.

Маскоўскія ўлады абураныя пастановай Балгарыі адмовіць у дазволе на пралёт праз паветраную прастору краіны самалёта, у якім знаходзілася спікерка МЗС РФ Марыя Захарава.

Расейцы ляцелі ў Паўночную Македонію, аднак былі вымушаныя зрабіць крук і ляцець праз паветраную прастору Грэцыі, піша dialog.ua. Пастанова Сафіі выклікала гучны скандал і абурэнне ў Маскве.

З заявай выступіў спікер Крамля Пяскоў, паводле словаў якога пастанова балгарскіх уладаў «не ўкладваецца ні ў якія рамкі». Ягоныя словы цытуе крамлёўскае інфармагенцтва ТАСС.

Характэрна, што расейскі самалёт балгарскія ўлады прапусціць дазволілі, але толькі калі на ягоным борце не будзе цела Захаравай. Публічная аплявуха Захаравай і ўсяму расейскаму МЗС настолькі абурыла Пяскова, што прадстаўнік маскоўскіх уладаў сарваўся і запатрабаваў ад уладаў Балгарыі «захоўваць цвярозасць» у сваіх пастановах.

Апошнія навіны