BE RU EN

Вярхоўны суд адмовіўся змяняць прысуд Эдуарду Бабарыку

  • 28.11.2023, 10:50

Палітычнаму вязню не залічылі ў агульны тэрмін 1,5 года ўтрымання пад вартай.

Вярхоўны суд пакінуў без змен прысуд Эдуарду Бабарыку, паведамляецца ў Telegram-канале інстанцыі. Апеляцыйную скаргу разглядала калегія на чале з суддзёй Ігарам Букатам.

Нагадаем, Эдуарда Бабарыку прысудзілі да пазбаўлення волі на 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ў варунках узмоцненага рэжыму і штрафам на суму 5000 базавых адзінак.

Праваабаронцы адразу ж пасля абвяшчэння выраку ў судзе звярнулі ўвагу, што ў прысудзе не пазначаная дата пачатку вылічэння тэрміну пакарання, а гэта істотна. Бо з улікам знаходжання 3 гады ў следчым ізалятары, тэрмін утрымання пад вартай складае 4,5 гады зняволення. У выніку пасля абвяшчэння прысуду Эдуарду Бабарыку засталося б 3,5 гады зняволення. Але дату ягонага арышту ўлады прызначылі на 1,5 гады пазней. Праз гэта палітычнаму вязню застаецца 5,5 гадоў фактычнага зняволення.

Апошнія навіны