BE RU EN

Раман Світан: Лукашэнку адназначна не абароніць ніякая дамова

  • 21.11.2023, 11:59

Вайсковы эксперт патлумачыў, чаму з беларускім дыктатарам ніхто не будзе размаўляць.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка расказаў аб жаданні наладзіць стасункі з Польшчай, хоць яшчэ нядаўна абвінавачваў яе ў нібы падрыхтоўцы да агрэсіі супраць Беларусі. Сама Польшча пры гэтым 13 лістапада разгарнула на мяжы з Беларуссю танкавы батальён, кіраўнік Мінабароны гэтай краіны заявіў, што Польшча ўмацоўвае войска, каб не дапусціць нападу.

Вайсковы эксперт і палкоўнік запасу УСУ Раман Світан мяркуе, што ва Украіне, краінах Балтыі і Польшчы ўсе падлашчванні Лукашэнкі ўспрымаюцца як спробы замыліць вочы.

Аднак гэта ўжо не пройдзе - людзі разумеюць, да чаго могуць прывесці станоўчыя стасункі з Лукашэнкам, таму з ім ніхто не будзе размаўляць.

Размяшчэнне Польшчай танкавага батальёна на мяжы з Беларуссю - гэта не эскалацыя, адзначае Світан.

- Батальён танкаў - гэта, калі сапраўды, «жарт» для наступу. Гэта амаль 30 танкаў. Батальён не выканае ніякай баявой задачы, 30 танкаў працуе на шырыні фронту 3 км. Але вось батальён танкаў у абароне - гэта даволі сур'ёзная сіла, якая можа перацяць два дзясяткі км фронту, а можа, і цэлы кірунак, - тлумачыць вайсковы эксперт у эфіры «Звычайнай раніцы».

Таму тут не эскалацыя, а рэакцыя на меркаваную эскалацыю з боку Беларусі. І такая рэакцыя будзе ўвесь час. Усякая спроба абарачэння будзе ўспрынятая як спроба нападу і тут жа будзе выпрацаваны механізм абароны польскай мяжы.

Эксперт таксама адказаў на пытанне, для чаго Лукашэнка і Пуцін хочуць падпісаць дамову аб гарантыях узаемнай бяспекі паміж Беларуссю і Расеяй.

- Ад першага ці, я б нават сказаў, прэвентыўнага ўдару не дапаможа ніякая дамова. Калі краінам NATO будзе рэальная пагроза з боку Беларусі… Беларусь, калі паглядзець на мапу - гэта балкон Еўропы. З трох бакоў яна акружаная па тысячы км межамі натаўскіх дзяржаў. Украіна таксама цалкам забяспечаная NATO, таму з нашай тэрыторыі можа быць такі ж удар, як з тэрыторыі краін Балтыі ці Польшчы.

Лукашэнку адназначна не абароніць ніякая дамова. Таму незразумела, навошта яе падпісваць. Можа, для інфармацыйнага суправаджэння і заспакаення сваіх салдат сярэдняга звяна. Хоць у кожным выпадку ўсякая паперка, падпісаная з Расеяй, не каштуе нават грошай, аддадзеных на лісток. Таму гэта самазаспакаенне.

Апошнія навіны