BE RU EN

Кадыраў рыхтуецца да маршу на Маскву?

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «РУСКІ ДЭКАДАНС»
  • 21.11.2023, 10:16

Адзін кухар ужо паказаў, як трэба прыцягваць да сябе ўвагу.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заўважыў, што старэйшыны лаюцца, дон, бо «гарант» у той бок не ездзіць. Нібыта Пуцін «адбудаваў Чачэнію», а паглядзець на плён сваёй працы не хоча. Калі пераводзіць увесь неразборлівы спіч на чалавечую мову (прыбіраючы закадравы ці то смех, ці то чыйсьці інфаркт), то сэнс адзін: Чачэнскай рэспубліцы бракуе ўвагі.

Дзіўна, вядома, што Пуцін туды не прыязджае. Ён жа не журналіст, якога можна збіць, і нават не валгаградзец у СІЗА.

Можа, не хоча марнаваць сродкі, бо ўсякая сустрэча з Кадыравым заканчваецца выпіскай дадатковых датацый з кішэні Крамля? Казна ж не гумавая, фронт на нешта трэба ўтрымліваць, ды і перадвыбарная гонка ўжо пачалася.

Пуцін ведае, што ягоны верны пяхотнік не пяройдзе на бок ЛДПР — Кадыраву сваё карыта даражэйшае, але парадаваць сваёй прысутнасцю чачэнскі народ усё ж варта: прыклад з іншым народам паказаў, якія далікатныя бываюць дзверы ў аэрапортах, наўрад ці муры Крамля нешта такое змогуць вытрымаць.

Варта ўзгадаць аднаго кухара, які паказаў, як трэба прыцягваць да сябе ўвагу.

Тэлеграм-канал «Рускі дэкаданс»

Апошнія навіны