BE RU EN

У Гародні судзілі праваслаўнага святара

  • 4.10.2023, 19:23

Суддзя - Алена Тоўсцік-Самойла.

Сёння, 4 кастрычніка, у Гародні за «экстрэмізм» судзілі праваслаўнага святара Андрэя Ноздрыка, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская Візія».

Паведамляецца, што святара затрымалі некаторы час таму, праверылі ягоны тэлефон і знайшлі ў Instagram падпіску на гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча, сацсеткі якога былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў студзені 2023 года.

Супраць святара распачалі адміністрацыйны працэс паводле арт.19.11. КоАП (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла пастанавіла аштрафаваць Ноздрыка на 15 базавых адзінак (555 рублёў), а таксама канфіскаваць «прадмет злачынства» - яго мабільны тэлефон.

Апошнія навіны