BE RU EN

«Прасоўваемся наперад»: украінскі генерал Тарнаўскі заінтрыгаваў відэа з фронту

  • 4.10.2023, 17:05

Ён здзейсніў рабочую паездку ў баявыя брыгады.

Украінскія вайскоўцы працягваюць прасоўвацца наперад на Таўрыйскім кірунку, які ахоплівае Запарожскую вобласць і тэрыторыі да Аўдзееўкі.

Пра гэта паведаміў камандзір украінскай аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Таўрыя» Аляксандр Тарнаўскі.

- Здзейсніў рабочую паездку ў баявыя брыгады. Заданні вызначаныя. Прасоўваемся наперад, - напісаў ён.

Генерал падкрэсліў, што ўкраінскія байцы працягваюць вызваленне сваёй краіны.

Апошнія навіны