BE RU EN

Выбух у Краснаярску: на тэрыторыі алюмініевага завода шугануў магутны пажар

  • 4.10.2023, 8:37

Прадпрыемства вырабляе 27% расейскага алюмінію.

Раніцай 4 кастрычніка ў расейскім Краснаярску грымнуў выбух. На тэрыторыі алюмініевага завода шугануў пажар.

У неба ўскруціўся стаўбун чорнага дыму. Адпаведнае відэа апублікавалі расейскія Telegram-каналы.

Адзначаецца, што, паводле звестак МНС, на тэрыторыі завода шугануў трансфарматар. Плошча пажару склала 50 кв.мэтраў.

Краснаярскі алюмініевы завод (КрАЗ) — другі найбуйнейшы алюмініевы завод у свеце. Ён вырабляе 27% усяго выраблянага ў Расеі алюмінію і 1,6% сусветнай вытворчасці. Уваходзіць у склад найбуйнейшай у свеце алюмініевай кампаніі "Русал".

Нагадаем, таксама гэтай ноччу выбухі ў Расеі грымнулі на Белгародчыне і ў Бранску.

Апошнія навіны