BE RU EN

У Менску са школы эвакуавалі больш за 600 чалавек

  • 2.10.2023, 10:42

У школе спрацавала пажарная сігналізацыя.

У панядзелак раніцай ратавальнікі эвакуавалі навучэнцаў і работнікаў адной са школ Першамайскага раёна Менска. З будынка вывелі 632 чалавекі, у тым ліку 600 вучняў. У школе спрацавала пажарная сігналізацыя.

Высветлілася, што загарэлася сушылка для рук. «Загаранне ліквідаванае», паведамілі ў МНС. Ніхто не пацярпеў, дзеці ўжо вярнуліся да заняткаў.

Апошнія навіны