BE RU EN

«Сёння першы выпадак»: расейцы ў паніцы праз новую зброю УСУ

  • 1.10.2023, 22:30

Зафіксаваны пачатак прымянення ўкраінскімі абаронцамі FPV-дронаў з цеплавізійнымі камерамі.

Расейскія вайсковыя прапагандысты скардзяцца, што падраздзяленні Узброеных сіл Украіны пачалі выкарыстоўваць на фронце FPV-дроны, абсталяваныя цеплавізарам. Такім чынам, украінскае войска атрымала новы інструмент ліквідацыі жывой сілы і бронетэхнікі расейцаў у цёмны час дня.

Як паведамляе dialog.ua, пра гэта піша расейскі Telegram-канал «Полк 1430», папярэджваючы пра ўзрослыя пагрозы для расейскіх вайскоўцаў на перадавой.

У паведамленні адзначана, што першы выпадак удару па расейскіх вайскоўцаў напярэдадні быў зафіксаваны на Паўднёвым напрамку фронту. Расейцы прызнаюць, што з прычыны высокага кошту цеплавізараў прымяняць іх масава ўкраінскае войска не стане, аднак, у выпадку неабходнасці зброя будзе пушчана ў ход у самы непрыемны для расейцаў момант.

Апошнія навіны