Канада не дала візы лукашыстам для пасяджэння наконт Ryanair
- 26.09.2022, 9:08
Версію рэжыму нават не хочуць слухаць.
Канада не выдала візы беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў пасяджэнні Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) аб інцыдэнце з самалётам Ryanair. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю крамлёўскаму выданню РІА Новости кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС Макей.
23 траўня 2021 года вымусілі лайнер авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, быў фактычна захоплены і пасаджаны ў Менску.
Пасля гэтага Рада ЕЗ забараніла беларускім самалётам выкарыстоўваць еўрапейскую паветраную прастору і аэрапорты. Пазней да санкцый далучыліся і краіны, якія не ўваходзяць у ЕЗ: Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвэгія, а таксама Украіна.